Кантакт

Для Беларусі

Мэтай праграмы з'яўляецца падтрымка грамадскіх ініцыятываў, накіраваных на пабудову адкрытага грамадства, а таксама на падрыхтоўку да дэмакратычных пераменаў ў Беларусі.

 
Гранты прызначаюцца на падтрымку дзеянняў, накіраваных на:
  • спрыянне грамадзянскай актыўнасці, развіццё самакіравання і самаарганізацыі (у тым ліку праз дзейнасць і ініцыятывы ў моладзевай, асветніцкай і культурнай сферах);
  • абарону правоў чалавека, аказанне прававой дапамогі, барацьбу з дыскрымінацыяй, распаўсюд ідэй талерантнасці;
  • правядзенне незалежных даследаванняў і аналізаў;
  • пашырэнне доступу да інфармацыі, развіццё традыцыйных і сацыяльных СМІ.
 
Таксама падтрымліваюцца іншыя ініцыятывы, адпаведныя мэтам праграмы.
 
Заяўкі прымаюцца на сталай аснове і разглядаюцца цягам прыкладна 3 месяцаў.
 

Правілы падачы заяваў на грант

Хто можа атрымаць грант?
Перш за ўсё, гранты прызначаныя для беларускіх грамадскіх арганізацый. Іншыя суб'екты таксама могуць атрымаць гранты, калі планаваная імі дзейнасць з'яўляецца істотнай для вышэй узгаданых мэтаў праграмы.
На які тэрмін можна атрымаць грант, у якім памеры і якія выдаткі могуць быць пакрытыя грантам?
Як правіла, гранты вызначаюцца на тэрмін да 12 месяцаў у памеры да 15 000 еўра. У абгрунтаваных выпадках сума гранту можа быць вышэйшай і тэрмін выкарыстання даўжэйшым.
 
З гранту можна пакрываць усе выдаткі, неабходныя для ажыццяўлення запланаванай дзейнасці.
 
Як падаць заяўку на грант?
Заяўкі могуць быць пададзены на англійскай, беларускай, польскай або рускай мовах. У заяўку трэба ўключыць:
  • інфармацыю пра арганізацыю: назва; кантактныя дадзеныя; кароткае апісанне арганізацыі (сфера дзейнасці, дасягненні); а таксама спіс праектаў/дзейнасці, рэалізаваных цягам апошніх 24 месяцаў;
  • інфармацыю пра запланаваны праект/дзейнасць: апісанне (чаму гэта патрэбна, якія маюць быць эфекты); план рэалізацыі; падрабязны бюджэт і іншыя планаваныя крыніцы яго фінансавання (з пазнакай, якія сумы ўжо былі выдзеленыя ці чакаюць на рашэнне, на што менавіта); а таксама кантакты чалавека, адказнага за рэалізацыю.
 
Заяўка мусіць быць дасланая з захаваннем правілаў бяспечнай перапіскі. Праекты, дасланыя ў адкрытым электронным выглядзе альбо праз пошту, не будуць разглядацца.
 
Калі разгледзяць заяўку?
Тэрмін разгляду заявак – каля 3 месяцаў з даты падачы.
 
Каб атрымаць дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся на адрас belarus@batory.org.pl альбо скантактуйцеся з каардынатарам праграмы Дамінікаю Купневскаю: dkupniewska@batory.org.pl; тэл.: + 48 22 536 02 06.


Copyright © Fundacja Batorego
Drukuj stronę
Do góry